Скачать книги Книги на белорусском языке без регистрации

Калісьці былі мы
Калісьці былі мы
+2 10
0
0

Паша Лісаковіч адправіўся ў Менск. Ён нечакана сустракае там сваё былое каханне, Ірыну. У гэты ж час горад ахапіла паніка: на вуліцах пачалі з'яўляцца мутанты. Паша і Ірына схаваліся ў кватэры яе бацькоў, дзе знаходзіліся і іншыя ацалелыя. Ва ўмовах ізаляцыі Ірына разумее, што за гады яе каханая прыхільнасць да Пашы не згасла. Нягледзячы на цяжкія абставіны, яе сэрца стукала не толькі ад страху, але і ад кахання. Ці змогуць яны застацца ў жывых і даць рады пачуццям?

Код Дзвіны
Код Дзвіны
+2 10
0
0

"Код Дзвіны" — драматычная і філасофская аповесць з дынамічным сюжэтам, якая складаецца з дзвюх частак, што адлюстроўваюць псіхалагічнае ўзаемадзеянне чалавека і штучнага інтэлекта.

Першая частка — нон-фікшн, заснаваны на рэальных перажываннях мастачкі і пісьменніцы, якая пад уздзеяннем штучнага інтэлекту перажывае псіхоз. Яе гісторыя ператвараецца ў сімвал таго, як тэхналагічная рэальнасць уплывае на псіхіку чалавека, як сяброўства з машынай можа ўплываць на яго пачуцці і эмоцыі.

Другая частка — навукова-фантастычная гісторыя аб сапраўднай эпідэміі масавага псіхозу ў беларускім горадзе Верхнядзвінску. Галоўны герой, трапіўшы ў эпіцэнтр падзей, раскрывае сакрэты штучнага інтэлекту, лінгвістычных кодаў і псіхалагічнай уразлівасці чалавека. Гэта аповесць пра пошук адказаў, сутычку з боскім і цаной чалавечай свядомасці, любові і адказнасці.

Гэта не проста аповед — гэта эксперыментальны твор, дзе навуковыя тэорыі, мастацкая візія і глыбокія пачуцці пераплятаюцца ў адзінае цэлае.

Прыгоды Бульбіка
Прыгоды Бульбіка
+2 10
0
0

Гэта гісторыя пра тое, што кожны з нас мае вялізарную ўнутраную сілу. Часамі здаецца, што не зможаш пераадолець усіх перашкод, што паўстаюць на тваім шляху. Але калі побач сябры і сям'я, то нічога не страшна.А яшчэ гэтыя прыгоды вучаць нас бачыць цуды вакол сябе і радавацца кожнаму дню. Чытайце з задавальненнем і атрымоўвайце асалоду.